Алімпійскі урок з уручэннем дзённікаў «Твае крокі да Алімпу» адбудзецца 1 верасня

НАК Беларусі праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Алімпійскі урок”.

noc 01 09 2016

Васемнаццаць тысяч спецыяльна распрацаваных і выдадзеных дзённікаў «Рухайся! Вывучай! Адкрывай!» і «Твае крокі да Алімпу» будуць раздадзены па ўсёй краіне навучэнцам 1-4 і 5-11 класаў вучылішч алімпійскага рэзерву, спецыялізаваных па спорту класаў сярэдніх школ, спартыўных секцый і клубаў.

У рамках акцыі “Алімпійскі урок” Нацыянальны алімпійскі камітэт 1 верасня прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. У штаб-кватэры НАК Беларусі (г.Мінск, вул. Вясёлкавая,27-2) у 9.00 пройдзе ўрок па тэме “На цябе, наша моладзь, надзея”, у якім прымуць удзел каля трыццаці сталічных школьнікаў, якія займаюцца ўсекцыях па баскетболу і гандболу. Для навучэнцаў будзе праведзена экскурсія па музейнай экспазіцыі і паказаны відэафільмы на спартыўную тэматыку.

У Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (вул.Макаёнка, 55-1) у 12.30 адбудзецца ўрачыстая лінейка, на якой перад навучэнцамі ўстановы, якія летам годна прадстаўлялі Беларусь на чэмпіянатах свету і Еўропы, выступяць ганаровыя госці.

У акцыі, у рамках якой пройдзе цырымонія ўручэння дзённікаў, прымуць удзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў і алімпійскі чэмпіён Дзмітры Даўгалёнак. Выданне дзённікаў «Твае крокі да Алімпу» ажыццяўлялася Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, Беларускай алімпійскай акадэміяй, Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, Міністэрствам адукацыі і Прэзідэнцкім спартыўным клубам. Запрашаем прадстаўнікоў СМІ да асвятлення мерапрыемстваў! Просім пацвердзіць удзел: +375 29 390 82 76, press@noc.by

  31 августа 2016